06:32 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Білборд на вуліцы Леніна ў Мінску

Фотафакт: яшчэ адзін "культурны" білборд з памылкамі

© Sputnik Вера Дашкевич
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3512

У прыёмнай міністэрства культуры растлумачылі, што хтосьці робіць рэкламу "без галавы", адсюль і ўзнікаюць памылкі.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Чарговы білборд з памылкамі ў беларускай мове ўстаноўлены ў Мінску на вуліцы Леніна, непадалёк ад вуліцы Кастрычніцкай.

Тэкст плаката заклікае наведваць беларускія музеі з карткай "Белкарт". На білбордзе дзве памылкі: слова "любішЬ" па-беларуску трэба пісаць без мяккага знака, а замест "свАю" напісана "свОю". На ім указана і аўтарства — міністэрства культуры.

Заўважыць памылкі нават уважліваму гараджаніну будзе непроста, паколькі білборд размешчаны на ажыўленым участку дарогі, святлафораў паблізу няма, і машыны ля непісьменнай рэкламы не прыпыняюцца. Практычна няма і пешаходаў, паколькі паблізу няма жылых дамоў.

Апытанне Sputnik: колькі памылак на плакаце Год Культуры. Скарына
© Sputnik Вера Дашкевич, Роман Шантар, Сергей Пушкин

"Тыя, хто гэтым займаўся, робяць усё зусім без галавы. А міністэрства культуры тут за вушы прыцягнутая", — паведамілі Sputnik у прыёмнай ведамства і параілі ўдакладніць інфармацыю ў начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці.

Каментар начальніка ўпраўлення, з якім хутчэй за ўсё ўзгадняўся тэкст білборда, Sputnik атрымаць пакуль не ўдалося.

На пачатку тыдня інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу на білборд з выявай помніка Францыска Скарыны, усталяваны ў гонар года культуры. У тэксце рэкламы ўтрымліваліся чатыры памылкі, сярод іх — фактычная: стваральнікі білборда пераблыталі стагоддзе, на якое прыпала дзейнасць першадрукара.

Пазней Мінкульт ад білборда адхрысціўся і паведаміў, што яго распрацоўкай займалася "Мінскрэклама". Амаль адразу яго знялі і замянілі на плакат "Я люблю Беларусь".

Тэги:
Год культуры, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы