15:09 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Дызайн новай футбольнай формы кіраўніцтва футбольнай федэрацыі не ўзгаднялі з Адміністрацыяй прэзідэнта.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Кіраўнік дэпартамента па маркетынгу і камунікацыях у Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ) Уладзімір Беражкоў заявіў пра гатоўнасць пакінуць сваю пасаду ў выпадку, калі новая футбольная форма выкліча негатыўную рэакцыю.

На гэтым тыдні, 9 жніўня, у Мінску быў прэзентаваны новы камплект гульнявой формы зборнай Беларусі па футболе, выкананы з элементамі народнага арнаменту (вышыванкі). Распрацоўкай дызайну займаліся айчынныя спецыялісты Андрэй Шнітуленка, Іван Айплатаў, Аляксей Архіпаў.

"Я не думаю, што будзе жорсткая рэакцыя. Калі ж так станецца, то мне, напэўна, давядзецца сысці, бо я яе не разумею. Але наогул не мае сэнсу казаць пра нейкія гіпатэтычныя рэчы", — сказаў Беражкоў, словы якога прыводзіць партал Tribuna.com.

Са слоў кіраўніка дэпартамента, дызайн новай формы не праходзіў узгаднення ў Адміністрацыі прэзідэнта краіны.

Адказваючы на ​​пытанне, ці не залічаць АБФФ да апазіцыі за колеры новай формы (хатні камплект выкананы ў чырвона-белах колерах, выязны — у чорным і шэрым), Беражкоў сказаў: "Заўжды на гэта адказваю так: калі апазіцыя бярэ на ўзбраенне нейкія лозунгі або колеры, гэта не значыць, што колеры і лозунгі тут жа становяцца забароненымі. Сёння друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта "Народная газета" выходзіць з хэштэгам "Жыве Беларусь!", хоць стандартны падыход заўжды адносіў гэтыя словы да апазіцыі".

"Палітычная апазіцыя выкарыстоўвае чырвона-белыя колеры, але гэта не значыць, што іх трэба забараняць. Гэта ж глупства. Два гэтых колеры добра дастасуюцца і гармануюць. Нават дзяржаўны сцяг утрымлівае белы і чырвоны", — удакладніў ён.

У цэлым, на думку Беражкова, форма атрымалася ўдалай.

У новай форме беларускія футбалісты згуляюць ужо 31 жніўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі. Затым, 6 верасня, на "Барысаў-арэне" нацыянальная зборная стартуе ў еўрапейскай кваліфікацыйнай групе А ЧС-2018 матчам з віцэ-чэмпіёнамі Еўропы камандай Францыі.

Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Уладзімір Беражкоў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы