Акей, Sputnik: колькі цукерак з алкаголем трэба з'есці, каб упіцца

© Photo : аккаунт "Коммунарки" в FacebookЦукеркі "Сталічныя"
Цукеркі Сталічныя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чытачы Sputnik цікавяцца, колькі неабходна з'есці цукерак з алкагольнай начынкай (напрыклад, "Сталічных" ад "Камунаркі"), каб супрацоўнікі аўтаінспекцыі палічылі кіроўцы нападпітку.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Каб супрацоўнікі ДАІ прызналі, што ўтрыманне алкаголю ў крыві перавышае норму, трэба з'есці шэсць "Сталічных" ад "Камунаркі", патлумачыла для Sputnik начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы СААТ "Камунарка" Святлана Гонтарава.

З такім пытаннем да супрацоўнікаў цукерачнай фабрыкі звяртаюцца не ўпершыню, таму яны вырашылі правесці адпаведныя тэсты. Спірт пры вытворчасці выкарыстоўваюць сапраўдны.

"У вырабе цукерак выкарыстоўваецца чатыры адсоткі этылавага спірту лепшай ачысткі. Калі прыводзім на вытворчасць экскурсіі, усе ірвуцца паспрабаваць цукеркі, але іх шмат не з'ясі. У асноўным наведвальнікі з'ядаюць парадку 10-15 цукерак, а ў кілаграме шэсцьдзесят пяць штук", — распавяла Гонтарава.

Sputnik працягвае адказваць на актуальныя пытанні беларусаў. На гэты раз зацікавіліся, колькі трэба з'есці цукерак з алкагольнай начынкай, каб супрацоўнікі ДАІ прызналі, што ўтрыманне алкаголю ў крыві перавышае норму.

Калі ў вас ёсць пытанні, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Акей, Sputnik"), у нашы акаўнты ў сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або Вконтакте. Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.

Стужка навiн
0