23:21 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Іспанія

Пасольства Беларусі адкрыецца ў Іспаніі

© Sputnik/ Алексей Куденко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Як адзначылі тураператары, іспанскі накірунак становіцца ўсё больш папулярным у беларускіх турыстаў.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Беларускае пасольства ў Іспаніі адкрыецца ў бягучым годзе, пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №643.

Згодна з дакументам, фінансаваць выдаткі на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычнага ведамства Беларусі ў Іспаніі даручана міністэрству фінансаў.

Выдаткі будуць праводзіцца "ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрствам замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой", сказана ў пастанове.

Дыпламатычныя дачыненні паміж Беларуссю і Каралеўствам Іспанія ўсталяваныя 13 лютага 1992 года.

У 2015 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 269,9 мільёна долараў, экспарт — 20,8 мільёна долараў, аб'ём іспанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў 2015 годзе склаў 0,5 мільёна долараў.

Як адзначылі тураператары, іспанскі накірунак становіцца ўсё больш папулярным у беларускіх турыстаў, беларусы ўсё часцей адпачываюць на курортах Іспаніі.

Тэги:
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мадрыд, Іспанія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы