00:31 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
На занятку ў беларускай гімназіі

Аплата дадпаслуг педагогаў будзе залежыць ад іх катэгорыі

© Sputnik/ Вера Дашкевич
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Прапановы па "маральнаму і матэрыяльнаму стымуляванню" педагогаў павінны быць унесены да пачатку новага навучальнага года.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Павышэнне аплаты дадатковых паслуг за кошт уліку кваліфікацыйнай катэгорыі настаўнікаў будзе ўведзена ў Беларусі, заявіла журналістам віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

Намеснік прэм'ер-міністра прыняла ўдзел у канферэнцыі "Адукацыя Віцебшчыны: даступнасць, якасць, эфектыўнасць". На мінулым тыдні жнівеньская канферэнцыя прайшла і ў сталіцы — там Качанава агучыла некаторыя ідэі па павышэнню заробкаў настаўнікаў.

"Кваліфікацыйная катэгорыя педагогаў, якія выконваюць дадатковыя паслугі, будзе ўлічвацца пры іх аплаце. Думаю, гэта будзе пэўным стымулам для педагогаў у дадатковай адукацыі", — заявіла Качанава.

Віцэ-прэм'ер нагадала, што задача па "маральнаму і матэрыяльнаму стымуляванню педагогаў" была пастаўлена прэзідэнтам на адным з дакладаў па пытаннях развіцця і ўдасканалення сістэмы адукацыі. Тады ж быў вызначаны тэрмін — прапановы павінны быць унесеныя да 1 верасня.

Качанава падкрэсліла, што цяпер ва ўрадзе разглядаюць і іншыя магчымасці грашовага стымулявання настаўнікаў. Іх хутка прадставяць прэзідэнту.

"Да сістэмы адукацыі заўсёды была пільная ўвага з боку кіраўніцтва краіны. Прынятыя за апошні час крокі даюць пэўныя вынікі. Пра гэта кажуць і педагогі, і бацькі, і навучэнцы. Гаворка пра развіццё профільнай адукацыі, будаўніцтве новых дашкольных устаноў і інш. Але перш за ўсё гэта распрацоўка новых праграм і падручнікаў", — сказала на заканчэнне Качанава, яе словы прыводзіць БелТА.

Зараз зарплаты настаўнікаў у Беларусі ў сярэднім вагаюцца на ўзроўні 300-350 долараў ЗША ў эквіваленце.

Тэги:
Сярэдняя адукацыя, Адукацыя, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы