19:20 28 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Арганізатары прапануюць беларусам дзяліцца паведамленнямі і фотаздымкамі са святкаванняў пад адмысловымі хэштэгамі.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Песні калектываў Shuma, Navi і "Стары Ольса" прагучаць на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове, паведамілі журналістам у сераду арганізатары святкавання.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе сёлета ў Рагачове 4 верасня. Ужо напярэдадні, у суботу, будуць праведзены першыя святочныя мерапрыемствы: конкурс юных чытальнікаў Гомельскай вобласці. "3 верасня ў Рагачове пройдзе конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". У Год культуры, на мой погляд, гэта важнае мерапрыемства, там будуць зусім юныя, маладыя прыхільнікі літаратуры. Заўсёды гэта мерапрыемства праходзіць з душэўным пад'ёмам", — сказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Праграма Дня беларускага пісьменства ўключае каля 100 мерапрыемстваў, з іх шмат будзе прысвечана юбілеям класікаў — Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна.

"Будзе шмат музыкі. Спецыяльна дамовіліся з Shuma, Navi,"Стары Ольса" — іх песні будуць гучаць, каб госці пачулі нашу музыку", — распавёў намеснік гендырэктара тэлеканала "СТБ" Павел Каранеўскі.

Прадстаўнік тэлеканала таксама заклікаў беларусаў карыстацца адмысловымі хэштэгамі — #Рогачев2016 і #ДеньБелорусскойПисьменности, якія, паводле яго слоў, дапамогуць "стварыць беларускі сегмент сацыяльных сетак".

Другі год запар на свяце будзе ўручацца Нацыянальная літаратурная прэмія — пераможцаў назавуць у сямі намінацыях. Урачыстыя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства тэлегледачы ўбачаць у вячэрнім эфіры ў нядзелю. Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку.

Тэги:
Дзень беларускага пісьменства, Рагачоў, Беларусь

Галоўныя тэмы