06:00 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч

Ананіч: ні аднаму са СМІ не адмовілі ў акрэдытацыі на выбарах у РБ

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
601

Для асвятлення парламенцкіх выбараў у Беларусі акрэдытавана амаль 700 журналістаў з 25 краін свету.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Беларусь не адмовіла ні аднаму з журналістаў, якія падавалі заяўкі на акрэдытацыю, каб асвятляць парламенцкую выбарчую кампанію, заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

"Выпадкаў адмовы ні з боку МЗС, ні з боку Мінінфармацыі не было. Усе, хто хацеў асвятляць выбарчую кампанію, атрымалі акрэдытацыю", — сказала міністр.

Паводле яе слоў, было акрэдытавана амаль 700 журналістаў з 25 краін свету. Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі адкрыўся Iнфармацыйны цэнтр пры Цэнтрвыбаркаме.

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, практыка работы Інфацэнтра ў асноўны дзень выбараў існуе ў Беларусі з 2001 года.

"Сёння, можна сказаць, юбілей", — сказала Ярмошына і нагадала, што першы раз Інфацэнтр запрацаваў на прэзідэнцкіх выбарах. Інфацэнтр падае аператыўную інфармацыю аб ходзе выбараў, галасаванні і яўцы выбаршчыкаў, а таксама пра папярэднія вынікі выбараў. У ім арганізаваны відэаканферэнцыі з выбарчымі камісіямі, выступы палітолагаў, замежных назіральнікаў, спецыялістаў у галіне выбарчага права, прэс-канферэнцыі, брыфінгі, інтэрв'ю.

Тэмы:
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
Тэги:
Галасаванне, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Лілія Ананіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы