Меню ад прэзідэнта: тры яйкі, суп з гародніны, а ўвечары тварог

© REUTERS / Vasily FedosenkoАлександр Лукашенка ў дзень парламенцкіх выбараў
Александр Лукашенка ў дзень парламенцкіх выбараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі ў чалавека няма часу на заняткі спортам, то ён павінен прытрымлівацца здаровага харчавання, падкрэслівае прэзідэнт.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з журналістамі сваімі прынцыпамі здаровага харчавання.

Гарбузянка - Sputnik Беларусь
Тыдзень беларускай кухні ў Мінску: будуць даваць цыбрыкі і гарбузянку

На думку кіраўніка дзяржавы, чалавек павінен абавязкова знаходзіць кожны дзень час для заняткаў спортам, па яго словах, усе сцвярджэнні аб тым, што гэта немагчыма — адгаворкі.

"Калі ты не знаходзіш часу для спорту — кінь жэрці! У сняданак максімум тры яйкі і кубачак кавы, у абед — суп з гародніны. Ну, яшчэ кавалак мяса можна сабе дазволіць, каб выконваць свае мужчынскія абавязкі, а ўвечары тварог — і ўсё", — сказаў Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі ў нядзелю.

Кветка шыпшыны - Sputnik Беларусь
Ружа: хараство і смакоцце ў адным флаконе

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды знаходзіць у дзень як мінімум дзве гадзіны для заняткаў спортам, часам нават за кошт сну.

"Як толькі ў мяне два кілаграма плюс — і калена нагадвае пра сябе. Кажуць, няма часу ў людзей, аднак я не менш людзей заняты, але мінімум дзве гадзіны ў дзень на спорт — за кошт сну, за кошт чаго заўгодна, але ты павінен знайсці", — падкрэсліў прэзідэнт.

Стужка навiн
0