22:14 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Нашы на Паралімпіядзе (7)
1101

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота выказаў падзяку беларускаму спартыўнаму функцыянеру Андрэю Фомачкіну, які разгарнуў расійскі трыкалор на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы ўжо заяўляў журналістам, што хацеў бы паціснуць руку Андрэю Фомачкіну, які здзейсніў мужны ўчынак — разгарнуў на стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанера расійскі сцяг.

Сёння Рапота, які знаходзіцца ў Мінску для назірання за парламенцкімі выбарамі, якія прайшлі ў нядзелю, як і абяцаў, падзякаваў Фомачкіну і паціснуў яму руку.

"Я не мог не скарыстацца сітуацыяй, каб не паціснуць вам руку", — сказаў Рапота. Ён падзякаваў ад імя расійскіх балельшчыкаў і ўсіх расіян Фомачкіну і параалімпійскай камандзе Беларусі. Дзяржсакратар СД падкрэсліў, што "часам адно дзеянне значыць больш, чым сотні прамоў".

Ён адзначыў, што вынас расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця гульняў у Рыа быў жэстам супраць "несправядлівасці ў дачыненні да людзей, якія маюць сур'ёзныя жыццёвыя праблемы".

"Яны, пераадольваючы гэтыя праблемы, выходзяць на алімпійскі старт, і стаць ахвярамі палітычных разборак — несправядліва", — канстатаваў Рапота.

Расійскія спартсмены былі адхіленыя ад Паралімпіяды рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта. У Фомачкіна атрымалася прайсці каля чвэрці круга з расійскім сцягам на стадыёне "Маракана" на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, перш чым сцяг быў канфіскаваны.

Пазней паведамлялася, што вынесці гэты сцяг на цырымонію было рашэннем беларускай каманды, якое выканаў супрацоўнік міністэрства. Пазней IPC ануляваў акрэдытацыю Фомачкіна, і ён пакінуў Бразілію.

Тэмы:
Нашы на Паралімпіядзе (7)
Тэги:
Паралімпійскія гульні-2016, Саюзная дзяржава, Андрэй Фомачкін, Рыгор Рапота, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы