00:21 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Навукоўцы прызнаюць: сёлета пашанцавала з ураджаем яблыкаў і груш нават тым, хто за дрэвамі зусім не даглядаў, аднак у наступным годзе "безгаспадарныя" дрэвы могуць амаль нічога не прынесці.

МІНСК, 16 вер — Sputnik. Пераважная большасць гатункаў яблыкаў, якія вырошчваюць у рэспубліцы, была выведзена беларускімі спецыялістамі, распавяла Sputnik загадчык аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі доктар сельскагаспадарчых навук прафесар Зоя Казлоўская.

Многія беларусы сёлета звярнулі ўвагу на ўдалы ўраджай яблыкаў: нават недагледжаныя дрэвы ў Мінску прынеслі шмат пладоў. Па дадзеных навукоўцаў, удалым гэтае лета выдалася для груш і іншых пладовых.

"Хто прафесійна вырошчвае яблыкі — у тых заўжды высокі ўраджай. А хто не даглядае, не робіць абрэзкі і іншае… Так, сёлета ім пашанцавала — высокі ўраджай. Але на будучае лета яго можа амаль і не быць", — адзначыла доктар сельскагаспадарчых навук.

Паводле інфармацыі суразмоўніцы Sputnik, большасць яблыкаў у Беларусі — айчынных гатункаў.

"Больш за 80% усіх гатункаў — нашы. Асабліва папулярныя "Алеся", "Беларускае салодкае" і "Імант". Напрыклад, толькі ў Ждановічах сёлета адпусцяць тры тысячы тон беларускіх яблыкаў. Добра яны ідуць і на экспарт — асабліва ў Расію", — сказала на заканчэнне Казлоўская.

Працягваюць беларускія навукоўцы займацца і новымі гатункамі пладовых раслін. Як запэўніваюць спецыялісты, попыт на айчынныя плады расце з кожным годам.

Тэги:
Фермерская гаспадарка, Прадукты харчавання, НАН Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы