21:41 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Уладальнікамі прэміі сталі француз Жан-П'ер Саваж, брытанец Дж. Фрэйзер Стодарт і галандзец Бернард Л. Ферынха.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2016 годзе далі за праектаванне і сінтэз малекулярных машын.

Нобелеўскі тыдзень стартаваў у мінулы панядзелак: ужо былі прысуджаны прэміі ў галіне медыцыны і фізікі. Уладальнікаў прэміі за заслугі ў хіміі назвалі ў Стакгольме ў сераду.

Нобелеўскую прэмію прысудзілі французу Жану-П'еру Саважу, брытанцу Дж. Фрэйзеру Стадарту і галандцу Бярнарду Л. Ферынха. Яны займаліся даследаваннем праектавання і сінтэзу малекулярных машын.

Працу ў гэтай галіне Нобелеўскі камітэт назваў пераходам да "новай хіміі". Малекулярныя машыны ў шмат разоў менш за чалавечы волас, аднак яны могуць выконваць мноства функцый, важных з хімічнага пункту гледжання.

Даследаванні ў гэтай галіне пакуль не прасунуліся далёка, аднак таксама могуць дапамагчы ў барацьбе з небяспечнымі захворваннямі і з'яўляцца развіццём вядомых нанатэхналогій. Уладальнікі прэміі атрымаюць грашовы прыз (больш за 900 тысяч долараў на траіх), ганаровыя медалі і ў снежні будуць урачыста ўзнагароджаны ў Стакгольме.

Тэги:
Нобелеўская прэмія, Стакгольм, Швецыя

Галоўныя тэмы