15:03 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Відэааператар выходзіць з Дома ураду

Відэаздымку падзей ліцэнзаваць будзе не трэба

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Пры прыняцці паправак у Падатковы кодэкс у другім чытанні дэпутаты ўлічылі папраўку Вольгі Палітыка пра тое, што гэты від дзейнасці не трэба адносіць да ліку ліцэнзуемых.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў сераду прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Падаткавы кодэкс на 2017 год.

Як праінфармаваў парламентарыяў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Аляксандр Мякінік, пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання была ўлічаная папраўка дэпутата Вольгі Палітыка.

"Гэтая папраўка тычылася ўнясення змяненняў у ліцэнзуемыя віды дзейнасці. Прапаноўвалася, каб такая дзейнасць, як відэаздымка падзей, не адносілася да ліку ліцэнзуемых. Мы ўлічылі гэтую прапанову", — сказаў Мякінік.

Паводле яго слоў, папраўкі ў падаткавы кодэкс не закранаюць асноўныя стаўкі падаткаў і збораў. У той жа час захавана норма аб пераходзе з долара на беларускі рубель пры фарміраванні шэрагу ставак падаткаў, у тым ліку падатку на зямлю.

Пасля кароткіх спрэчак дэпутаты прынялі праект змяненняў і дапаўненняў у Падаткавы кодэкс у другім чытанні. Зараз ён павінен быць ухвалены верхняй палатай парламента і падпісаны прэзідэнтам, пасля чаго ўступіць у сілу.

Тэги:
Відэаздымкі, Ліцэнзія, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Вольга Палітыка, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы