Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэзідэнт Калумбіі

© REUTERS / Jose Gomez Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас
Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хуан Мануэль Сантас стаў не першым кіраўніком дзяржавы, які атрымаў прэмію міру.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію міру ў 2016 годзе атрымаў прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас.

Сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Ф. Дункан Холдэй - Sputnik Беларусь
Лаўрэата "Нобелеўскай прэміi" па фізіцы абудзілі ўначы з навінамі аб прэміі

Прэзідэнт Калумбіі атрымаў прэмію за свае перамовы з рэвалюцыйнымi ўзброенымі сіламі Калумбіі аб міры ў краіне. Пры гэтым, у мінулую нядзелю народ краіны адхіліў вынесенае на рэферэндум пагадненне аб міры з РУСК.

"Гэта не значыць, што на рэферэндуме прагаласавалі супраць міру", — адзначылі ў Нобелеўскім камітэце і дадалі, што прэмія — знак памяці ўсім ахвярам грамадзянскай вайны ў Калумбіі і даніна павагі ўсім жыхарам краіны.

Грамадзянская вайна працягваецца ў Калумбіі з 1964 года. Супраць афіцыйных уладаў краіны змагаюцца баевікі РУСК, якія маніфестуюць камуністычныя погляды. Прэзідэнт Сантас вядзе перамовы з лідэрамі арганізацыі ўжо чатыры гады.

Сантас стаў не першым кіраўніком дзяржавы, які атрымаў прэмію міру. У розныя гады прэмію міру атрымлівалі прэзідэнты ЗША, Міхаіл Гарбачоў і многія іншыя палітычныя дзеячы.

Стужка навiн
0