05:19 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Анджэй Вайда

БДАМ: сыход Вайды – велізарная страта для ўсіх нас

© Sputnik / Екатерина Чеснокова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5010

Мэтр польскага кінематографа быў ганаровым прафесарам беларускай Акадэміі мастацтваў.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Смерць польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды — велізарная страта і для беларускіх кінематаграфістаў, распавёў Sputnik дэкан факультэта экранных мастацтваў БДАМ Павел Іваноў.

Сусветна вядомы польскі рэжысёр Анджэй Вайда памёр увечары ў нядзелю ва ўзросце 90 гадоў. Шмат хто называе яго "бацькам польскага кіно", а апошні яго фільм Польшча вылучала на "Оскар".

"Вядома, гэта вялікая страта для сусветнага кінематографа… Але і для Акадэміі, бо ён быў ганаровым прафесарам. Мы заўсёды падтрымлівалі добрыя адносіны з яго кінашколай, нашы студэнты бывалі там, хай і нячаста. Мы хацелі развіваць нашы стасункі", — падзяліўся са Sputnik дэкан факультэта экранных мастацтваў.

Творчасць рэжысёра была адзначана прэміямі "Оскар" (2000), "Сезар" (1982), "Фелікс" (1990), а таксама шэрагам прэстыжных міжнародных прэмій.

Сваім жа галоўным фільмам сам Вайда называў экранізацыю аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", выпушчанай на шырокія экраны ў 1999-м годзе. Згодныя з класікам былі і гледачы: стужку паглядзелі больш за 60% жыхароў Польшчы.

 

Тэги:
Кінематограф, Кіно, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Анджэй Вайда, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы