22:11 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Прэмія была ўручана за вывучэнне тэорыі дамоваў паміж эканамічнымі суб'ектамі і праблемам пры іх складанні.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Амерыканец Олівер Харт і фін Бенгт Хольмстрэм, якія працуюць у ЗША, атрымалі Нобелеўскую прэмію па эканоміцы за ўнёсак у вывучэнне тэорыі кантрактаў, паведаміла ў панядзелак у Стакгольме Каралеўская шведская акадэмія навук, якая адказвае за ўзнагароду.

Уручэнне прэміі адбылося ў панядзелак.

"Прэмія прысуджана за ўнёсак у тэорыю кантрактаў", — абвясціў Нобелеўскі камітэт па эканоміцы пры Каралеўскай акадэміі навук Швецыі.

Сума прэміі па эканоміцы, як і іншых Нобелеўскіх, сёлета складае 8 мільёнаў швецкіх крон (932 тысячы долараў ЗША). Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца па традыцыі 10 снежня ў дзень скону заснавальніка Нобелеўскай прэміі — шведскага прадпрымальніка і вынаходніка Альфрэда Нобеля (1833-1896).

Чатыры з пяці завяшчаных ім прэмій — у галіне фізіялогіі або медыцыны, фізікі, хіміі і літаратуры, а таксама ў галіне эканомікі, заснаванай у 1968 годзе ў памяць пра Нобеля шведскім дзяржбанкам, заўсёды ўручаюцца ў Стакгольме.

Прэмія міру, згодна з воляй яе заснавальніка — заўжды ў Осла і таксама 10 снежня.

Тэги:
Нобелеўская прэмія, Стакгольм, Швецыя

Галоўныя тэмы