18:13 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
У паліклініцы

Змяніліся разліковыя нормы працоўнага часу: што гэта значыць?

© Sputnik / Евгений Самарин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Нарматыў вылічваецца ў гадзінах і адлюстроўвае працягласць часу, якi ў год можна марнаваць на працу.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстанавіла разліковыя нормы працоўнага часу на наступны год, адпаведная пастанова ведамства апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства ўсталёўвае разліковую норму штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса Беларусі.

Прымаецца дадзеная норма працадаўцамі для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, складання графікаў і кантролю захавання нормаў працягласці працоўнага дня. Норма — гэта той максімум, які можна ў год працаваць.

Для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю норма ў наступным годзе будзе складаць не больш за 2019 гадзін, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным у нядзелю — не больш за 2021 гадзіны.

У параўнанні з гэтым годам норма знізілася (2038 і 2044 гадзін адпаведна — Sputnik), аднак застаецца вышэй, чым была ў 2013 і 2014 гадах.

Тэги:
Праца, Міністэрствы і ведамствы, Законатворчасць, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы