18:54 25 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.17
Хаты ў Наносах

Аграсядзібам плануюць забараніць правядзенне карпаратываў і вяселляў

© Sputnik / Виталий Чуясов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Міністэрствам спорту і турызму Беларусі распрацаваны праект указа прэзідэнта, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства ў сферы аграэкатурызму, дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Праектам указа, у прыватнасці, прадугледжваецца змяненне пераліку паслуг, якія могуць аказваць аграсядзібы, паведамілі Sputnik у сераду ў дэпартаменце па турызму Міністэрства спорту і турызму.

"Дакументам вызначаны дакладны пералік паслуг, якія могуць аказваць уладальнікі аграсядзібаў. Гэта прадастаўленне жылля пастаяльцам, катанне на жывёлах, забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем. Але ў гэтым пераліку няма такіх паслуг, як правядзенне карпаратываў і вяселляў", — паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента Віталь Грыцэвіч.

Паводле яго слоў, таксама ў праекце ўказа абмежавана колькасць пакояў, якія могуць прадастаўляць аграэкасядзібы агратурыстам, а таксама агаворана колькасць пастаяльцаў.

"Гэта 10 пакояў і 20 чалавек", — сказаў суразмоўца агенцтва. Грыцэвіч адзначыў, што, у прыватнасці, праектам указа прапануецца змяніць заяўны прынцып на дазвольны для ўладальнікаў аграэкасядзібаў.

У сувязі з гэтым ён растлумачыў, што ў адпаведнасці з праектам указа фізічная асоба для таго, каб адкрыць аграсядзібу, павінна будзе напісаць заяву ў органы мясцовай улады, падаць дакументы аб тым, што дом і зямельны ўчастак прыналежаць ёй, і на працягу 15 дзён, калі ўсё з дакументамі ў парадку, яна атрымае дазвол ад выканкама.

Шчыліны ў заканадаўстве

Грыцэвіч адзначыў, што мэтай распрацоўкі гэтага праекта ўказа было паставіць у роўныя ўмовы гульцоў на рынку аграэкапаслуг. Ён растлумачыў, што ўладальнікі аграсядзібаў прыроўненыя да фізічных асоб і плацяць у бюджэт падатковую нагрузку ў памеры 1 базавай велічыні ў год.

"Адбылося так, што фізічныя асобы, зарэгістраваныя як уладальнікі аграсядзіб, па сутнасці, займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю — у сядзібах ладзяць вяселлі, карпаратывы, а плацяць у бюджэт 1 базавую велічыню на год", — сказаў суразмоўца агенцтва.

"Цяпер у Беларусі больш за 2 тысячы аграсядзіб, і ў гэтай сітуацыі шмат хто знайшоў шчыліну ў заканадаўстве. У сувязі з гэтым прывяду лічбы за 2015 год — ад аграсядзібаў у бюджэт паступіла 356 мільёнаў рублёў, а выручка іх склала 120 мільярдаў", — адзначыў Грыцэвіч.

Прагназуюць неадназначную рэакцыю

Праектам новага ўказа, паводле слоў Грыцэвіча, для добрасумленных і пачэсных гульцоў захоўваюцца ўсе льготы. "Такога мяккага і спрыяльнага заканадаўства для ўладальнікаў аграсядзібаў няма, напэўна, ні ў адной краіне. Новы праект указа толькі падтрымае такіх уладальнікаў сядзіб", — адзначыў Грыцэвіч. Ён адзначыў, што ў міністэрстве мяркуюць, што дадзены праект указа выкліча "неадназначную рэакцыю", менавіта таму ён і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

"У першую чаргу незадаволенымі будуць уладальнікі шматлікіх шматпавярховых аграсядзібаў у Мінскім і Лагойскім раёнах", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама нагадаў, што праект указа, якім уладальнікам аграэкасядзібаў былі дадзены льготы ў выглядзе 1 базавай велічыні ў год, быў прыняты ў 2006 годзе.

Тэги:
Прадпрымальніцтва, Турызм і адпачынак, Падаткі, Міністэрства спорту і турызму РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы