23:07 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Натарыяльная кантора

Натарыусы зладзяць бясплатныя кансультацыі ў рамках Тыдня маці

© Sputnik/ Руслан Кривобок
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Шматдзетныя маці могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору па кансультацыю спецыяліста.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Натарыусы бясплатна правядуць кансультацыі 14 кастрычніка ў рамках Тыдня маці, паведамілі Sputnik у Беларускай натарыяльнай палаце. На працягу дня жанчыны, якія маюць траіх і больш дзяцей, могуць атрымаць бясплатную кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Паводле інфармацыі Палаты, удзел у "Дні бясплатнага кансультавання" возьмуць усе беларускія натарыусы.

"Акрамя таго, 14 кастрычніка натарыусы сталіцы возьмуць удзел у акцыі па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню шматдзетных маці, якая праводзіцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь па адрасе г. Мінск, вул. Калектарная, 10, кабінет 321 з 10:00 да 12:00", — сказалі у Палаце.

Там адзначылі, што мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванне і падтрымка інстытута сям'і.

"Падтрымка шматдзетных сем'яў — адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, а таму для натарыяльнай супольнасці рэспублікі правядзенне падобных акцый стала ўжо традыцыйным", — падкрэслілі ў Палаце.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Тэги:
Адвакатура і натарыят, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы