22:03 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Летнія веранды

Усе летнія кавярні Мінска зачыняць 1 лістапада

© Sputnik Михаил Воскресенский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
510

Паводле інфармацыі мінскіх уладаў, усяго ў сталіцы ў бягучым годзе працавала каля 2 тысяч летніх кафэ.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Усе летнія кавярні Мінска завершаць сваю работу 1 лістапада, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

"Сёння нестацыянарныя гандлёвыя аб'екты грамадскага харчавання — гэта не проста сталы з крэсламі пад парасонам, а сапраўдныя кафэ, створаныя з выкарыстаннем архітэктурных асаблівасцяў будынкаў, з навесамі, маркізамі і намётамі", — падкрэслілі ва ўпраўленні.

Там таксама распавялі, што летні сезон для такіх кафэ завершыцца ў сталіцы 1 лістапада.

Паводле звестак упраўлення, у бягучым годзе ў сталіцы працавала каля 2 тысяч аб'ектаў дробнарознічнага гандлю: у іх гараджанам і гасцям сталіцы прапаноўвалі шырокі асартымент марожанага, квасу, ахаладжальных напояў, дэсертаў і кандытарскіх вырабаў. У парках і скверах функцыянавала 170 гандлёвых аб'ектаў.

Тэги:
Кафэ, Мінгарвыканкам, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы