14:10 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Катанне на каньках

Чым заняць дзіця на вакацыях: каток, маляванкі і супергероі

© Flickr/ RichardBH
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Дзіцячыя цэнтры забавак – гэта самы просты, але і самы выдаткоўны спосаб пацешыць школьніка падчас вакацый; для эканоміі бацькоўскага часу і грошай Sputnik сабраў у аглядзе больш бюджэтныя і арыгінальныя варыянты дзіцячага вольнага часу.

Вера Дашкевіч, Sputnik.

Восеньскія вакацыі пачаліся ў беларускіх школьнікаў 31 кастрычніка, а ў бацькоў стала больш праблем: чым заняць дзіцё, каб ён не нарабіў глупства, застаўшыся без нагляду. А гэта значыць, трэба прапанаваць яму хоць які план дзеянняў.

На каток

Снягі і лёду пакуль няма, але каткі ў Мінску ўжо працуюць. Якраз напярэдадні школьных вакацый залілі і ўрачыста адкрылі мабільны каток ля Палаца спорту. Цана пытання для школьнікаўрубель за ўваход і рубель за пракат канькоў, гэта з улікам 50% зніжкі, якую ўсталявалі для дзяцей на час школьных вакацый. Задавальненне пакатацца на стацыянарных катках абыйдзецца даражэй. За магчымасць выйсці на лёд "Мінск Арэны" і "Чыжоўка Арэны" з дзіцяці возьмуць 2 рубля 50 капеек, а ў ГЦ "Замак" – 4 рубля.

Коньки для фигурного катания, архивное фото
Коньки для фигурного катания, архивное фото

У нефарматны музей

Вакацыівыдатная магчымасць дайсці да тых месцаў, на якія бракуе часу: да музея Ката ці выставы 3D-карцін у "Мінск Арэне", дзе, кажуць, атрымваюцца фантастычна смешныя фатаграфіі.
Зрэшты, і класічныя музеі вырашылі выступіць падчас школьных вакацый у нязвыклым фармаце — прыдумалі адмысловыя праграмы. У Мастацкім увесь гэты тыдзень водзяць інтэрактыўныя тэматычныя экскурсіі па "міфах старажытнай Грэцыі", па "ўсіх бурах і штормах" Айвазоўскага, расказваюць пра майстэрства рэстаўрацыі і "кафляных люстэрках шляхецкай печкі".
Творчую майстэрню на час школьных вакацый уладкоўвае нават музей Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікам прапануюць папрактыкавацца ў тэхніцы арыгамі, паспаборнічаць у збіранні пазлаў са знакамі Беларусі і "цікава прабавіць час, размалёўваючы патрыятычныя плакаты часоў ВАВ".

Пагуляць у партызан

На тэматычную гульню "Партызанскі лагер" запрашаюць школьнікаў у этнаграфічны комплекс "Заброддзе". Абяцаюць даць пастраляць, пакідаць дроцікі, адчуць сябе выведнікам-дыверсантам і ў фіналеузяць удзел у сапраўдным баявым заданні. Кіраваць навучаннем і наступам будзе камандзір партызанскага атрада. Апроч таго, у "Заброддзе" знаходзяцца Музей Першай сусветнай вайны і музей рэтра-тэхнікі, дзе можна ўбачыць аўтамабілі ўдзельнікі Другой міравой (амерыканскія, нямецкія, савецкія), аўта- і мататэхніку 60-90-х гадоў, конны транспарт, ровары і самалёт.

Военный фестиваль Поле Боя
© Sputnik/ Рамиль Ситдиков
Оружие времен Второй мировой войны

Мульцяшны батанічны сад

Замест тэлевізарау Батанічны сад: там таксама будуць Шчанячы патруль у поўным складзе, Маша і Мядзведзь, Чарапашкі Ніндзя, Міньёны і Тачкі, але галоўнаесвежае паветра і магчымасць актыўна прабавіць час. Аніматары ў касцюмах супергерояў ацэняць самых адважных, хуткіх і кемлівых і ўзнагародзяць гасцінцамі. Цана пытання3 рубля для школьнікаў і 6 рублёў для дарослых. Пачатак праграмыу 11:00 да 7 лістапада штодня.

Тэатральны марафон

На працягу тыдня ў Дзіцячым цэнтры "Дарвик" будуць паказваць дзіўныя спектаклі і расказваць, як яны ствараюцца. Да прыкладу, на 1 лістапада запланаваны майстар-клас па маляванні святлом. Гасцям спачатку пакажуць светлавую казку, а потым прапануюць стварыць сваю. У сераду ў "Дарвике" можна будзе пачуць філасофскую казку пра добрыя справы, гасцінцы іпрысмакі "Тата Пернік", а ў чацверубачыць "Прыгоды Вусеньчыка: звычайныя і неверагодныя" з маляваннем святлом і святлівымі казуркамі!

Батуты і скаладром

Ідэальным месцам для тых, каму трэба выплюхнуць энергію, могуць стаць скаладром ці батутная арэна.
Прытым паскакаць на батутах у забаўляльным комплексе "Містэрыя" можна нават усёй сям'ёй, а ў выходныя гэта задавальненне стаіць нават танней, чым у будні: шэсць рублёў замест васьмі.

Дети на батуте
Дети на батуте
Тэги:
вакацыі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы