14:39 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Кадр з фільма Доктар Стрэндж

"Доктар Стрэндж" застаецца лідэрам беларускага пракату

© Marvel
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Лідзіруе новы кінакомікс ад студыі Marvel і ў сусветным пракаце, аднак поспеху "Мсціўцаў", па словах экспертаў, яму не дасягнуць.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Фантастычны фільм "Доктар Стрэндж" застаецца лідэрам кінапракату па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

"Доктар Стрэндж" — гісторыя пра нейрахірурга, ролю якога выконвае брытанская зорка Бенедыкт Камбербэтч. Па сюжэце фільма, пасля страшнай аварыі хірург шукае шляхі вылечвання і атрымлівае доступ да таямніц светабудовы.

Па выніках мінулага тыдня, "Доктар Стрэндж" сабраў у сталічных кінатэатрах больш 179 тысяч рублёў. На другім месцы — анімацыйны фільм "Тролі" і амаль 110 тысяч рублёў, на трэцім — трылер "Дзяўчына ў цягніку", які сабраў амаль 31 тысячу рублёў.

У сусветным пракаце фантастыка з Камбербэтчам таксама стала лідэрам — за два тыдні яна сабрала больш за 360 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 160 мільёнаў. Пры гэтым, "пераваліць" за мільярдныя зборы ў "Доктара Стрэнджа" наўрад ці выйдзе — эксперты прагназуюць, што наўрад ці фантастыка атрымае больш за 700 мільёнаў долараў.

Водгукі на "Доктара Стрэнджа" ў гледачоў і кінакрытыкаў у цэлым станоўчыя: асабліва ўсіх уразіла кампутарная графіка ў стужцы. Сярод недахопаў карціны часта называюць "правісаючы" сюжэт і празмерную патэтыку.

Тэги:
Доктар Стрэндж, "Кінавідэапракат", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы