Каралева Лізавета II даслала ліст гімназістам з Глыбокага

© Photo : "Веснiк Глыбоччыны"Ліцэісты глыбоцкай гімназіі атрымалі ліст з Букінгемскага палаца
Ліцэісты глыбоцкай гімназіі атрымалі ліст з Букінгемскага палаца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Брытанская каралева падзякавала глыбоцкіх ліцэістаў за віншаванне, якое яны накіравалі ёй, і назвала іх сваім сябрамі.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Ліцэісты глыбоцкай гімназіі атрымалі ліст з Букінгемскага палаца ад каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, паведаміла мясцовая газета "Веснік Глыбоччыны".

Гімназісты з Глыбокага вясной накіравалі віншаванне Лізавеце II.

"У канверце з Букінгемскага палаца знаходзілася паштоўка з партрэтам каралевы і словамі падзякі за цёплае віншаванне з яе 90-годдзем", — паведаміла выданне.

© Photo : "Веснiк Глыбоччыны"Канверт з вадзянымі знакамі і гербам, а ў ім паштоўка з партрэтам Яе Вялікасці
Конверт с водяными знаками и гербом, а в нем открытка с портретом Ее Величества - Sputnik Беларусь
Канверт з вадзянымі знакамі і гербам, а ў ім паштоўка з партрэтам Яе Вялікасці

Акрамя гэтага, у канверце быў і другі ліст з каралеўскай канцылярыі, у якім адзначаецца, што Яе Вялікасць "вельмі ўдзячная за віншавальную паштоўку" і "назвала глыбоцкіх гімназістаў сваімі добрымі сябрамі".

Глыбокае — раённы цэнтр на захадзе Віцебскай вобласці.

Стужка навiн
0