05:33 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Электрацягнікі гарадскіх ліній

БЧ уводзіць новы графік руху цягнікоў з 11 снежня

© Photo : БЖД / Александр Бачило
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

У БЧ звярнуліся да пасажыраў з просьбай быць уважлівымі пры планаванні сваіх паездак і куплі праязных квіткоў.

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Беларуская чыгунка абвясціла аб увядзенні новага графіка руху цягнікоў, які запрацуе з 11 снежня.

Новы графік руху цягнікоў на 2016/17 гады ўводзіцца на дарогах краін СНД у ноч на нядзелю 11 снежня.

"У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных цягнікоў — у рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных зносінах, а таксама цягнікоў гарадскіх ліній", — паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Суразмоўцы агенцтва звярнулі ўвагу, што пасажыры павінны загадзя планаваць свае паездкі з улікам дадзенай інфармацыі.

"Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і poezd.rw.by, у чыгуначных касах, а таксама па тэлефонах даведачных службаў", — заключылі ў БЧ.

Тэги:
Беларуская чыгунка, Беларусь

Галоўныя тэмы