Мінздраў можа забараніць медработнікам насіць шпількі і кароткія халаты

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкМедсястра рыхтуе працэдуры для пацыентаў рэанімацыйнай палаты
Медсястра рыхтуе працэдуры для пацыентаў рэанімацыйнай палаты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У медыкаў яшчэ ёсць час - да 29 снежня - выказаць свае заўвагі да прапанаванага праекта Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Праект Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі, апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі, мае пэўныя патрабаванні да манеры зносін з пацыентамі і да знешняга выгляду медработнікаў і фармацэўтаў.

"Нормы медыцынскай этыкі і дэанталогіі ўключаюць у сябе захаванне медыцынскімі, фармацэўтычнымі работнікамі пры выкананні службовых абавязкаў маральна-этычных нормаў, нормаў узаемаадносін з пацыентамі, калегамі, <…> нормаў вонкавага выгляду, а таксама агульнапрынятых нормаў этыкі", — гаворыцца ў праекце пастановы "Аб зацвярджэнні норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі".

Мяркуецца, што медперсанал і фармацэўты павінны прытрымвацца наступных маральна-этычных нормаў: павага, спачуванне, гуманнасць, ветлівасць, талерантнасць, стрыманасць, калегіяльнасць, дэмакратычнасць, неканфліктнасць, канфідэнцыяльнасць.

Пры гэтым "грамадскае меркаванне і крытыка не павінны ўплываць на правамернасць і абгрунтаванасць дзеянняў медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў", ім неабходна быць "палітычна нейтральнымі і цалкам выключыць магчымасць якога-небудзь уплыву палітычных партый ці грамадскіх арганізацый на рашэнні, што прымаюцца".

Асобным пунктам прапісаны патрабаванні да знешняга выгляду медработнікаў і фармацэўтаў: "дапушчальнай даўжынёй халата лічыцца даўжыня, якая затуляе 2/3 сцягна; прычоска павінна быць акуратнай, манікюр — стрыманым, доўгія валасы сабраны".

"Не дапускаецца нашэнне медыцынскага адзення з празрыстай тканіны, спартыўнага адзення, шыйных хустак, шалікаў, буйных ювелірных упрыгожванняў і біжутэрыі", — гаворыцца ў праекце.

Калі праект нормаў ухваляць, пад забаронай апынецца і некаторы абутак, у прыватнасці "пляжны, а таксама няўстойлівы і які выклікае шум, у тым ліку на высокім абцасе". Нельга будзе і карыстацца яркай касметыкай і парфумерыяй з рэзкім пахам.

Заўвагі і прапановы па гэтым праекце пастановы прымаюцца да 29 снежня 2016 года ў кіраванні кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя.

Стужка навiн
0