11:56 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Паказчыкі захворвання на грып за апошнія гады ў рэспубліцы прыкметна знізіліся.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Каля траціны ўсіх жыхароў Беларусі кожны год хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, паведамілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя.

Спецыялісты ведамства адзначылі: за апошнія пяць гадоў эпідэміялагічная сітуацыя па грыпе ў краіне застаецца спрыяльнай. Дзякуючы шырокай прышчэпнай кампаніі з 2012 года ў Беларусі не было эпідэмій грыпу.

"Вучэбны працэс ва ўстановах адукацыі не прыпыняўся, у звычайным рэжыме функцыянавалі арганізацыі аховы здароўя і іншыя сацыяльна значныя аб'екты", — падкрэслілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя ў адказ на запыт Sputnik.

Як дадалі ў ведамстве, у структуры рэспіраторных захворванняў грып складаў у апошнія гады ад 5,9% (2011) да 0,004% (2014).

Так, па дадзеных міністэрства, у 2014-м годзе было зарэгістравана ўсяго 146 выпадкаў грыпу ва ўсёй краіне, а ў 2015-м — 4,3 тысячы. Для параўнання, у 2013-м годзе на грып перахварэлі больш за 50 тысяч чалавек.

На вострыя рэспіраторныя захворванні штогод хварэе больш за тры мільёны чалавек. Так, у мінулым годзе на іх перахварэў амаль кожны трэці — паказчык склаў 34,8 тысячы чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

Пераважная колькасць выпадкаў грыпу ў Беларусі ў 2015-м годзе звязана з вірусам тыпу А/H1 (74,3% усіх выпадкаў). На грып тыпу А/H3 не хварэў ніхто, а на грып тыпу B — 25,7% тых, хто захварэў.

Тэги:
Грып і ВРЗ, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы