22:17 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Феерверкі каля Калізея ў Рыме

Навагоднія феерверкі забаранілі ў тысячы гарадоў Італіі

© Flickr/ Luca Paletta
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

За парушэнне гэтага прадпісання прадугледжваецца штраф ад 25 да 500 еўра.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Адміністрацыі каля тысячы гарадоў Італіі распарадзіліся забараніць выкарыстоўваць на Новы год петарды і феерверкі, паведаміла Італьянская асацыяцыя па абароне жывёл і навакольнага асяроддзя.

Так, мэр італьянскай сталіцы Вірджынія Раджы падпісала ўказ, згодна з якім з 29 снежня да 24 гадзін 1 студзеня ўводзіцца "поўная забарона" на "выкарыстанне петардаў, феерверкаў і іншай піратэхнікі" на адлегласці "менш за 200 метраў ад населеных пунктаў, людзей і жывёл". За парушэнне гэтага прадпісання прадугледжваецца штраф ад 25 да 500 еўра.

К'яра Аппендзіна, мэр Турына, дзе таксама забароненыя піратэхнічныя вырабы, патлумачыла падобнае рашэнне тым, што феерверкі небяспечныя як для навакольнага асяроддзя, так і для людзей і жывёл.

У многіх іншых гарадах падобныя ініцыятывы пакуль знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі, адзначае тэлеканал RaiNews24.

Тэги:
Новы год 2017, Італія

Галоўныя тэмы