17:19 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Шыльда на інтэрнаце

ССНУ Беларусі будуць прымаць на вучобу і двоечнікаў

© Sputnik Евгений Епанчинцев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Галоўнае патрабаванне да абітурыентаў каледжаў і прафліцэяў - не менш за чатыры балы ў атэстаце па профільным прадмеце.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Абмежаванні для паступаючых у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ) па адзнаках па рускай і беларускай мовах у атэстаце цяпер знятыя, паведаміў журналістам у аўторак начальнікі кіравання прафтэхадукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Аляксандр Лашук.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 студзеня ўказ, якім унесены шэраг змяненняў у правілы паступлення ў беларускія вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. 

"Для паступлення ў ССНУ да 9-класнікаў і 11-класікаў спрошчаны патрабаванні. Зараз абмежаванні на адзнакі па дзяржаўных мовах знятыя, а раней бралі з адзнакамі па рускай і беларускай не менш за чатыры балы. Цяпер так толькі па профільным прадмеце", — сказаў Лашук. Паводле яго слоў, раней праблема занадта нізкіх адзнак па мовах для многіх абітурыентаў ССНУ была істотнай пры паступленні.

Пра змены, якія плануецца ўнесці ў правілы прыёму, казаў яшчэ ў 2015 годзе былы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. У цяперашні час таксама прапрацоўваецца механізм незалежнага выпускнога экзамену ў школах. Акрамя таго, выказваюцца думкі аб магчымай адмене ЦТ па гуманітарных прадметах.

Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы