12:55 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Рычард Ніксан ў Мінску

У архіўным відэа на Sputnik мінчанка знайшла свайго дзеда

© Sputnik / Юрий Абрамочкин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Дзядуля жыхаркі Мінска быў другім сакратаром ЦК Кампартыі БССР, ён прымаў удзел у сустрэчы прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана ў ходзе яго візіту ў Мінск.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Жыхарка Мінска Марына Шычкова знайшла на апублікаваным Sputnik відэа з фондаў БДАКФФД свайго дзядулю — Аляксандра Нікіфаравіча Аксёнава, пра гэта яна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.

Sputnik апублікаваў архіўнае відэа наведвання прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам БССР у 1974 годзе — яго прадаставіў Архіў кінафотафонадакументаў Беларусі. Высветлілася, што паглядзела запіс і ўнучка аднаго з герояў хронікі.

"Вельмі-вельмі рэдка знаходзяцца такія відэа — дзякуй, што падказалі і падзяліліся. Злева ад Пятра Міронавіча (Машэрава — Sputnik) мой дзед, Аксёнаў Аляксандр Нікіфаравіч, на той момант 2-гі сакратар ЦК Кампартыі РБ", — напісала дзяўчына ў сацыяльных сетках.

Аксёнаў у розны час быў міністрам унутраных спраў, паслом СССР у Польшчы і кіраўніком Дзяржтэлерадыё СССР.

Александр Аксенов
© Sputnik / В. Чистяков
Старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, член ЦК КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Аляксандр Аксёнаў.

"Вельмі хацелася б убачыць яго ў працы, здымкі дзеда маладога і энергічнага, пачуць яго выступы — ён быў цалкам ахоплены працай і ідэямі таго часу… але ёсць толькі фатаграфіі", — са шкадаваннем адзначыла Шычкова.

Унучка героя роліка падзякавала Sputnik за рэдкія кадры. Рэдакцыя ж заклікае ўсіх, хто знаходзіць сябе ці сваіх родных на відэа, якія публікуюцца агенцтвам, паведамляць пра гэта ў сацыяльных сетках або на пошту office@sputnik.by.

Тэги:
відэа, Сацыяльныя сеткі, Гісторыя, Аляксандр Аксёнаў, Рычард Ніксан, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы