01:41 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч

Прэзідэнт пра Ціхановіча: чалавек вялізнага таленту і шчодрай душы

© Sputnik / Сергей Лескеть
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1501

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага музыканта і цудоўнага чалавека. Аляксандр Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады, песні ў яго выкананні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы", — гаворыцца ў спачуванні.

Лукашэнка назваў Ціхановіча чалавекам вялізнага таленту і шчодрай душы, які выхаваў цэлую плеяду яркіх маладых артыстаў і быў прыкладам адданасці мастацтву і сваім слухачам.

"Светлая памяць пра Аляксандра Ціхановіча застанецца ў нашых сэрцах", — адзначыў прэзідэнт.

Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу пасля цяжкай хваробы. Яму было 64 гады.

По теме

Пайшоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Музыка, Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы