23:30 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак БДУ

БДУ запрашае старшакласнікаў стаць студэнтамі на тыдзень

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2921

Арганізатарамі праекта выступаюць Студэнцкі саюз і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Сем факультэтаў БДУ прымуць удзельнікаў праекта "Студэнт БДУ на тыдзень", пра гэта паведамляецца на сайце Белдзяржуніверсітэта.

Паводле словаў арганізатараў мерапрыемства, мэтай акцыі з'яўляецца папулярызацыя адукацыйнай дзейнасці ВНУ, яе спецыяльнасцяў, а таксама дапамога абітурыентам пры выбары будучай прафесіі.

Прыняць удзел у праекце БДУ могуць навучэнцы 10 і 11 класаў сталічных школ. Для гэтага неабходна напісаць матывацыйны ліст з аргументацыяй на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень" і адправіць на адрас электроннай пошты weekinbsu@gmail.com.

Заяўкі прымаюцца да 5 сакавіка, а для жадаючых пазнаёміцца з сістэмай навучання ў Інстытуце журналістыкі БДУ — да 15 сакавіка.

"Неафіты" адчуюць на сабе, што такое студэнцкае жыццё, наведаўшы лекцыі і практычныя заняткі на роўных са студэнтамі БДУ. Плануецца, што старшакласнікі пазнаёмяцца і з пазанавучальнай дзейнасцю факультэтаў.

Патэнцыйных абітурыентаў сустрэнуць з 27 па 31 сакавіка на факультэтах: сацыякультурных камунікацый, біялагічным, геаграфічным, фізічным, эканамічным, а таксама ў Інстытуце журналістыкі і Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій.

Удзельнікам праекту давядзецца сустрэцца і з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейка.

Дарэчы, гэта ўжо другая акцыя "Студэнт БДУ на тыдзень". Першым у канцы 2016 года сваіх абітурыентаў прыняў Інстытут журналістыкі БДУ. Мяркуецца, што гэты вопыт выкарыстаюць і іншыя факультэты ВНУ.

Тэги:
школьнікі, БДУ, Сяргей Абламейка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы