11:32 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1411

Беларусь у суботу ў дзявяты раз далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі" - акцыі, якая закліканая нагадаць аб праблемах змены клімату і вычарпанні прыродных рэсурсаў.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Падсветка сталічных праспектаў, а таксама шэрагу значных будынкаў (вежаў "Брама Мінска", Нацыянальнай бібліятэкі і іншых) згасне на гадзіну ў суботу 25 сакавіка ў рамках міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі", распавялі ў таварыстве "Зялёная сетка", якое з'яўляецца ініцыятарам акцыі ў Беларусі.

Падсветка будзе выключаная з 20:30 да 21:30.

"Акцыя заклікана нагадаць нам аб сусветных экалагічных праблемах: змене клімату і вычарпанні прыродных рэсурсаў. Беларусь далучыцца да яе ў дзявяты раз: пра сваю гатоўнасць удзельнічаць заявілі Мінск, Брэст, Пінск, Віцебск і іншыя гарады", — распавяла event-менеджэр таварыства Ганна Дапшэвічутэ.

Актывісты таварыства прапанавалі адзначыць "Гадзіну Зямлі" вялікім канцэртам, які пачнецца ў суботу ў 18:00 у культурным цэнтры "Корпус", а таксама ўдзелам у тэматычным фотамарафоне. Здымкі абясточаных на гадзіну будынкаў трэба будзе размясціць у сацыяльных сетках, адзначыўшы старонкі "Зялёнай сеткі". Тых, хто зробіць найбольшую колькасць удалых фота, чакаюць прызы. Вынікі таварыства абяцае падвесці 27 сакавіка.

Удзельнічаць у акцыі плануе не толькі Мінск. Чакаецца, што ў Полацку на гадзіну пагасне дэкаратыўная падсветка Сафійскага сабора, у Брэсце, Віцебску, Пінску, Кобрыне, Бабруйску пройдуць культурныя акцыі.

У мінулым годзе, нагадалі ў таварыстве, да "Гадзіны Зямлі" падключылася дзесяць беларускіх гарадоў. Экалагічную ініцыятыву падтрымалі спектаклямі ценяў, варкшопамі, кінапаказамі, квэстамі і канцэртамі.

У свеце ж у мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 178 краін, была адключана падсветка больш чым на 12 000 архітэктурных аб'ектах.

Тэги:
акцыя, Экалогія і прыродакарыстанне, Гадзіна Зямлі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы