18:18 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Студэнцкая аўдыторыя ў БДУ

Мінадукацыі зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ ў 2017 годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
830

Парогавыя значэнні вынікаў цэнтралізаванага тэставання захаваліся з мінулага года.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.

Пастанова міністэрства была прынята яшчэ 9 сакавіка, аднак яе змест апублікавалі толькі праз тры тыдні.

Як вырашылі ў Мінадукацыі, прыём дакументаў у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту і на платнай аснове пройдзе з 12 па 17 ліпеня (у 2016 годзе гэты тэрмін быў на дзень больш). Сельскагаспадарчыя ВНУ будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў на завочную форму навучання з 15 лістапада па 5 снежня.

Пры гэтым у шэрагу ВНУ устаноўлены іншыя тэрміны для прыёму дакументаў: у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС — з 12 па 31 ліпеня, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 12 ліпеня па 2 жніўня.

Не зведае істотных змен у 2017 годзе здаванне цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) — Мінадукацыі пакінула тыя ж "парогавыя" значэнні вынікаў, якія былі ў мінулым годзе. З новаўвядзенняў — абітурыенты зараз змогуць здаваць па чатыры экзамены, а іх рассаджванне будзе праводзiцца ў выпадковым парадку.

Графік правядзення ЦТ у бягучым годзе ведамствам яшчэ не апублікаваны.

Тэги:
Абітурыенты, Уступная кампанія, Уступныя іспыты, ВНУ, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы