01:06 15 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Напярэдадні Дня інфармавання аб праблеме аўтызму ў Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе сустрэча з героямі фотапраекта, у якім дзеці з аўтызмам прадстаўлены не зусім звычайнымі казачнымі героямі.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Сустрэча з падросшымі героямі фотапраекта журналіста Ірыны Дзергач і дзіцячага і сямейнага фатографа Марыі Шаўчэнкі "Аўтызм. Старыя казкі на новы лад" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 1 красавіка. Стваральнікі фотапраекта запрашаюць усіх жадаючых прыйсці да 12:00 у музей.

"Старыя казкі" — гэта 11 казачных фотасюжэтаў, героямі якіх сталі 13 дзяцей з аўтызмам.

"Два гады таму ў многіх нашых мадэляў былі цяжкія ўзаемаадносіны з сістэмай адукацыі. І мы, дарослыя, аб'яднаныя тады ў МДГА "Дзеці. Аўтызм. Бацькі", вырашылі дапамагчы педагогам і звычайным вучням", — распавяла аўтар праекта Ірына Дзергач.

Маленький принц Павел размышляет, для чего розы стараются отрастить шипы
© Photo : Мария Шевченко
"Маленькі прынц" Павел разважае, для чаго ружы імкнуцца адпусціць шыпы

Усе казачныя героі фотапраекта маюць аўтыстычныя рысы.

"Наш Бураціна замест азбукі бярэ ў школу альбом з камунікатыўнымі малюначкамі, а Прынцэса не толькі адчувае гарошыну пад матрацамі і пярынамі, але прачынаецца нават ад цікання ходзікаў праз два залы ад яе спальні", — тлумачыць Ірына асаблівасці светаўспрымання дзяцей з аўтызмам.

Фатограф праекта Марыя Шаўчэнка прызналася, што зносіны з сем'ямі незвычайных мадэляў, атмасфера сямейнага прыняцця, падтрымкі і любові, з якой яна сутыкнулася падчас стварэння праекта, спрыялі таму, што з'явіліся ідэі іншых праектаў, героямі якіх будуць дзеці з асаблівасцямі развіцця.

Красная шапочка Всеслава, которая заболтала самого серого волка
© Photo : Мария Шевченко
"Чырвоны каптурок" Усяслава, якая забалбатала самога шэрага ваўка

"Пасля "Казак" мы з Ірынай Дзергач знялі фотапраекты "Аўтызм. Мяне гэта тычыцца" і "Я магу!.." з удзелам мадэляў з аўтызмам і ДЦП", — распавяла Марыя.

"Праблема даступнасці і актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства чалавека з інваліднасцю — гэта праблема ўсяго грамадства. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прыбірае межы і пашырае магчымасці людзей з рознай інваліднасцю, становіцца больш даступным для людзей са слабым зрокам, слыхам і іншых людзей з асаблівасцямі развіцця", — распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Марына Трафімава.

Хоць фотапраекту ўжо два гады, з часам ён здабыў асаблівы сэнс — юныя героі падраслі, у іх жыцці адбылося нямала пераменаў. Вядома, да лепшага. Бо ўсе яны растуць у асяроддзі любячых і разумеючых бацькоў, настаўнікаў, сяброў. Чаму, уласна, і закліканы навучыць навакольных гэты праект.

Тэги:
аўтызм, дзеці, фота, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы