01:52 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Міхась Кавыль

Беларускі паэт Кавыль памёр у ЗША на 101 годзе жыцця

© Фото: "Дзеяслоў"
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
902

Са стагоддзем паэта, які пражываў у ЗША з 1950 года, у мінулым годзе віншаваў Барак Абама.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Беларускі пісьменнік Міхась Кавыль (сапраўднае імя Язэп Лешчанка) памёр у Нью-Джэрсі (ЗША) на 101 годзе жыцця, паведамілі СМІ.

Пахаваюць паэта на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы ў Нью-Джэрсі.

Кавыль нарадзіўся ў Слуцкім раёне ў 1915 годзе, вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску. У 1933 годзе быў арыштаваны і асуджаны на 3 гады. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, потым служыў у Чырвонай арміі на фронце, трапіў у палон, быў вызвалены.

Падчас Другой сусветнай вайны з'ехаў у эміграцыю ў Германiю, у 1950 годзе перасяліўся ў ЗША. Пісаў на беларускай мове. У эміграцыі Кавыль выдаў некалькі зборнікаў вершаў.

Тэги:
Міхась Кавыль, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы