22:48 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Кот на батарэе

Ацяпленне пачалі зноў уключаць у Гродна з-за халадоў

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1541

Паводле інфармацыі Гідрамета, у бліжэйшыя дні на Беларусі будзе холадна – месцамі нават ноччу чакаюцца замаразкі.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Цяпло ў жылыя дамы ў Гродне пачалі даваць у сувязі з халодным надвор'ем, паведамілі Sputnik у сераду ў РУП "Гроднаэнерга".

Ацяпленне паступова пачалі адключаць у шэрагу рэгіёнаў рэспублікі на пачатку красавіка ў сувязі з прыходам цёплага надвор'я: спачатку спынілі падачу цяпла ў будынкі адміністрацыйнага прызначэння, а затым — у жылым фондзе.

"У Гродна ў сувязі з істотным пахаладаннем прынята рашэнне аб аднаўленні ацяплення ў жылым фондзе", — паведамілі на прадпрыемстве.

Як раней распавялі Sputnik у "Белэнерга", падобныя рашэнні прымаюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады.

Паводле інфармацыі Гідраметаа, у бліжэйшыя дні на Беларусі будзе холадна — у пятніцу 14 красавіка месцамі зноў чакаюцца замаразкі.

Тэги:
Жыллёва-камунальная гаспадарка, ДВА "Белэнерга", Гродна, Беларусь

Галоўныя тэмы