Каляндар: калі на Радаўніцу ў Беларусі будуць выхадныя

© Sputnik / Сергей ЛескетьНа Радаўніцу на вясковых могілках
На Радаўніцу на вясковых могілках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Субота 29 красавіка будзе ў Беларусі працоўнай - з-за пераносу выхаднога на 24 красавіка.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Каляндар пераносаў працоўных і выхадных дзён на другую палову красавіка 2017 года ў Беларусі можна паглядзець у спецыяльнай інфаграфіке Sputnik.

Савет міністраў Беларусі прыняў і зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе яшчэ ў канцы мінулага года, аднак зноў стала актуальным нагадаць беларусам пра тое, калі і чаму ў красавіку будуць працоўныя дні, а калі — выхадныя.

Наведванне могілак на Радаўніцу - Sputnik Беларусь
Этнограф расказаў, якую ежу трэба браць на Радаўніцу

На Радаўніцу беларусы будуць адпачываць чатыры дні: выхаднымі абвешчаныя 22, 23, 24 і 25 красавіка — субота (на якую запланаваны Рэспубліканскі суботнік — Sputnik), нядзеля, панядзелак і аўторак. Сама Радаўніца — дзень памінання продкаў — традыцыйна адзначаецца ў аўторак.

З-за пераносу выхаднога дня на панядзелак 24 красавіка субота 29 красавіка будзе працоўнай.

Зрэшты, арганізатары маюць права самі вызначаць пераносы працоўных дзён і выхадных — у адпаведнасці са сваёй спецыфікай.

Глядзіце каляндар Sputnik аб рабочых і выхадных днях у Беларусі ў гэтым годзе>>

Стужка навiн
0