Белчыгунка ладзіць фотаконкурс "Мая родная Беларусь з вакна цягніка"

© Photo : БЖД / Александр БачилоЭлектрацягнікі гарадскіх ліній
Электрацягнікі гарадскіх ліній - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фотаконкурс прымеркаванны да святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Беларуская чыгунка абвясціла аб правядзенні рэспубліканскага фотаконкурсу "Мая родная Беларусь з вакна цягніка", паведамілі ў прэс-службе Белчыгункі.

Паводле словаў арганізатараў, конкурс прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі і арганізаваны з мэтай павышэння іміджу беларускай магістралі, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў.

Фотаконкурс праводзіцца па чатырох намінацыях:

  • "Беларусь ты мая сінявокая…" (тэма прыроднага багацця і архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь);
  • "Гісторыя і традыцыі" (тэматыка архітэктурнага і гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а таксама тэматыка гераічнага мінулага Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны);
  • "Мы славім цябе — чалавек працы!" (працоўныя будні работнікаў розных прафесій, у тым ліку работнікаў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі службовых абавязкаў);
  • "Беларуская чыгунка. З стагоддзя XIX — у стагоддзе XXI" (чыгуначная тэматыка, звязаная з гісторыяй Беларускай чыгункі, якая адлюстроўвае этапы яе станаўлення і развіцця, пачынаючы з XIX стагоддзя).

За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месца з узнагароджаннем памятнымі прызамі.

Анлайн-табло станцыі Мінск-Пасажырскі - Sputnik Беларусь
Анлайн-табло станцыі Мінск-Пасажырскі запрацавала ў тэставым рэжыме

Арганізатары паведамілі, что "да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя — аматары і прафесіяналы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Кожны ўдзельнік можа прадставіць не больш за 3 (трох) фотаработ. Прымаюцца фатаграфіі як у каляровым, так і ў чорна-белым выкананні памерам 20×30 см, надрукаваныя без афармлення. Фотаздымкі павінны быць выраблены ва ўмовах прафесійных фоталабараторый.

Падрабязней аб правілах правядзення конкурса можна даведацца тут.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу адбудзецца да 28 чэрвеня. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце "Чыгуначнік Беларусі" і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Стужка навiн
0