05:16 26 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускія грошы

Яндэкс: беларусы ў сярэднім трацяць у краме 19,4 рубля

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
510

У рэстаранах і кафэ беларусы марнуюць звычайна менш, чым у прадуктовых крамах – каля 11,7 рубля.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларусы за звычайны паход у прадуктовы магазін плацяць 19,4 рубля, паведамілі Sputnik у кампаніі "Яндэкс" па выніках даследавання. 

Паводле дадзеных сэрвісу "Яндэкс. Грошы", беларусы аддаюць перавагу вячэрам дома, але ў апошні час усё часцей сталі наведваць установы, дзе можна перакусіць: за год колькасць плацяжоў у іх павялічылася больш чым на 10%.

За кожны паход у прадуктовы магазін беларускія пакупнікі ў сярэднім трацяць 19,4 BYN. Год таму гэтая сума была амаль такой жа — 19,7 BYN. Сярэдні чэк за прадукты залежыць ад крамы: так, у "ГІПА" ён складае 26,4 рубля, у Green — 22,4, а ў "Суседзях" — 17,4", — адзначылі ў кампаніі.

Разам з тым, у рэстаранах і кафэ беларусы ў сярэднім расходуюць менш, чым у крамах — 11,7 рубля за наведванне. Найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў карыстаюцца сеткі фаст-фуда, піцэрыі і кафэ-бістро.

"Ежа з дастаўкай абыходзіцца людзям даражэй, чым паход у рэстаран: на такія заказы яны марнуюць у сярэднім за раз 19,7 рубля. За год паслуга не стала папулярней — колькасць плацяжоў у гэтай катэгорыі не павялічылася. Часцей за ўсё на дом заказваюць стравы італьянскай кухні", — адзначылі ў "Яндэксе".

У сваім даследаванні кампанія ўлічвала плацяжы беларусаў за перыяд з красавіка 2016-га па сакавік гэтага года, а таксама дадзеныя за аналагічны папярэдні перыяд. Для аналізу дадзеных былі сабраныя плацяжы карт "Яндэкс. Грошы" або праз "Яндэкс. Касу". 

Тэги:
Статыстыка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы

  • Драўляны бажок у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры

    Акурат напярэдадні Праводнай нядзелі 22 красавіка ў музеі-скансэне з гульнямі і танцамі працягвалі вадзіць веснавыя карагоды. Гэтым разам прыняць удзел у свяце прыехалі калектывы з розных куткоў Беларусі, мінчане і госці сталіцы.

    27
  • Радаўніца ў вёсцы Пліса Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, 1955 год.

    Не ведаю як вам, а мне дык заўсёды радасна і цёпла на сэрцы ад думкі што ёсць такі дзень у пачатку года, калі я іду на могілкі, каб сустрэцца з блізкімі, якіх больш няма і прынесці ім радасную вестку, што Хрыстос уваскрос!

    251
  • Арка над аб'ектам Сховішча (чацвёрты энергаблок) Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

    Беларускі лідар наведае станцыю разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

    7