04:57 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3820

Армія Андэрса ці Другі Польскі корпус - вайсковае фарміраванне, створанае савецкім урадам і генералам Уладзіславам Андэрсам у 1941-1942 гадах на тэрыторыі СССР па пагадненні з польскім урадам у выгнанні.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Супрацоўнікі брытанскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі перадалі ўзнагароды нашчадкам беларусаў, якія ваявалі ў Другой Сусветнай вайне на баку Вялікабрытаніі, паведамілі дыпламаты на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

"Амбасада Вялікабрытаніі і калегі з амбасады Польшчы мелі гонар павітаць родзічаў беларусаў, што ваявалі ў Другім Польскім Корпусе (незалежнай частцы восьмай брытанскай арміі) пад камаднаваннем генерал-лейтэнанта Владыслава Андэрса", — напісана ў афіцыйным акаўнце дыпмісіі.

Дачка і ўнук радавога Яна Белановіча, дачка і ўнукі радавога Уладзіміра Дзейкалы, і ўнук і праўнук капрала Яна Вярбіцкага атрымалі медалі сваіх адважных продкаў з рук амбасадара Вялікабрытаніі Фіёны Гіб і амбасадара Польшчы Конрада Паўліка.

Армія Андэрса ці Другі Польскі корпус — вайсковае фарміраванне, створанае савецкім урадам і генералам Уладзіславам Андэрсам у 1941-1942 гадах на тэрыторыі СССР па пагадненні з польскім урадам у выгнанні.

Корпус фарміраваўся з ваенных, якія праходзілі службу ў Войску Польскім і трапілі ў палон падчас вызвалення заходніх частках Беларусі і Украіны.

Па падліках гісторыкаў, ваеннапалоннымі стала каля 250 тысяч салдат Войска Польскага, а таксама некалькі дзясяткаў тысяч паліцэйскіх, жандараў, салдат і афіцэраў Корпуса аховы памежжа. У тым ліку ў савецкі палон трапіла каля 35 тысяч беларусаў, якія служылі ў шэрагах польскіх войскаў.

У 1943-1946 гадах Армія Андэрса ўваходзіла ў склад восьмай арміі Вялікабрытаніі.

Армія Андэрса ўдзельнічала ў італьянскай кампаніі. У маі 1944 года на лініі Густава прымала ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна. У ліпені 1944 года на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора вызваліла Анкону, у кастрычніку ваявала за Апеніны. У красавіку 1945 года удзельнічала ў бітве за Балонь.

У маі 1946 года брытанскім урадам быў выдадзены загад аб роспуску польскіх вайсковых падраздзяленняў. Да 1947 годзе ўсе часткі Другога корпуса былі расфармаваныя, салдаты змаглі вярнуцца да мірнага жыцця.

Тэги:
гісторыя, Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, Фіёна Гіб, Конрад Паўлік, Вялікабрытанія, Польшча, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы