Банкі могуць больш не патрабаваць даведкі аб даходах для выдачы крэдытаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацбанк адмяніў адпаведную пастанову ад 2014 года і адзначыў, што яна з'яўлялася ўсяго толькі часовай мерай.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі адмяніў прынятую ў 2014 годзе пастанову, згодна з якой камерцыйныя банкі былі абавязаны патрабаваць ад грамадзян даведкі аб даходах для ацэнкі іх крэдытаздольнасці, паведамілі Sputnik ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей рэгулятара.

Пастанова Нацбанка №253 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення крэдытаў фізічным асобам і фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу)" была прынята ў красавіку 2014 года. Дакумент прадугледжваў, што банк абавязаны для ацэнкі крэдытаздольнасці грамадзяніна патрабаваць даведкі аб памеры зарплаты, пенсіі, а таксама дакументы аб прадастаўленні адраснай сацыяльнай дапамогі і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць матэрыяльны стан фізічнай асобы.

"Пастанова №253 з'яўлялася часовым нарматыўным прававым актам, прынятым з мэтай павышэння якасці ацэнкі банкамі крэдытаздольнасці заяўніка", — адзначылі ў Нацбанку, тлумачачы прычыны адмены гэтага дакумента.

Там таксама звярнулі ўвагу, што цяпер патрабуецца больш гнуткі падыход да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб з мэтай стварэння ўмоў "для развіцця сучасных банкаўскіх паслуг з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання".

Таму было вырашана дзеянне пастановы №253 не працягваць. Такім чынам, з 1 мая 2017 года банкі самастойна вызначаюць падыходы да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб, у тым ліку пры вызначэнні пераліку спадарожных дакументаў, якія прадстаўляюцца заяўнікам.

Стужка навiн
0