11:12 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Лайнер C919 у аэрапорце Шанхая

Першы кітайскі магістральны лайнер здзейсніць пробны палёт 5 мая

© AFP 2018 / STR
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Лайнер чакае яшчэ цэлая серыя тэставых палётаў, толькі пасля якіх адбудзецца яго запуск у камерцыйнае выкарыстанне.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Дэбютны палёт першага кітайскага магістральнага авіялайнера C919 адбудзецца 5 мая ў міжнародным аэрапорце Пудун у Шанхаі, перадае ў сераду выданне China Daily. Раней паведамлялася, што пробны палёт запланаваны на пачатак мая, аднак дакладная дата не паведамлялася.

Лайнер ужо паспяхова прайшоў выпрабаванні на ўзлётна-пасадачнай паласе шанхайскага аэрапорта. Тэставыя выпрабаванні рухавікоў прайшлі яшчэ ў канцы восені мінулага года.

Паведамляецца, што лайнер будзе запушчаны ў камерцыйную эксплуатацыю толькі пасля серыі тэставых палётаў, якія, як мяркуецца, зоймуць не адзін год.

Авіялайнер C919 — першы кітайскі магістральны авіялайнер эканом-класа з далёкасцю палёту да 5,5 тысяч кіламетраў і умяшчальнасцю 158 пасажыраў. Праект рэалізуецца кампаніяй Commercial Aircraft Corporation of China пры ўдзеле заходніх пастаўшчыкоў. COMAC ужо атрымаў заказ на 570 самалётаў, а ўсяго плануецца вырабіць не менш за дзве тысячы самалётаў такога тыпу.

Тэги:
авіяцыя, Паветраны транспарт, Грамадскі транспарт, Транспарт
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы