20:19 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
ГУМ

Вялікі распродаж да Дня Перамогі абвясцілі крамы Мінска

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1411

Зэканоміць можна будзе каля 20%, аднак на некаторыя групы тавараў прапануюць зніжку і да 45-50%, акцыю праводзяць "з мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны".

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Вялікія распродажы абвясцілі напярэдадні Дня Перамогі цэнтральныя ўнівермагі і шэраг вытворцаў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

"Выставы-прадажы і распродажы гандлёвыя арганізацыі сумесна з прамысловымі прадпрыемствамі праводзяць з мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны", — патлумачылі ў ГУСР.

ААТ "ЦУМ Мінск" непасрэдна на 9 мая анансаваў зніжку ў 20% на трыкатаж "Світанка" і "Купалінкі", на дзіцячыя ільняныя пледы "Аршанскага льнокамбіната". З больш вялікай уцэнкай ў 25% можна будзе купіць сукенкі і кофтачкі вытворчасці ААТ "Алеся".

Ва ўнівермазе "Беларусь" 9 мая ветэранам ВАВ і прыраўнаваным да іх асобам абяцаюць зніжку ў 25% на ўсе нехарчовыя тавары. Акрамя таго, у гэты дзень ім будуць раздаваць дысконтныя карты ўнівермага ў падарунак і будуць рады бясплатна аказаць дадатковыя паслугі. Да прыкладу, падагнаць па даўжыні набытыя рэчы або даставіць набыты буйнагабарытны тавар.

У "Бліскавіце" з 5 па 10 мая для ветэранаў ВАВ прадугледжана скідка 15% на ўсе нехарчовыя тавары. 5 і 9 мая тавары са зніжкай змогуць купіць усе госці крамы.

Зніжка ў 15% на ўсе нехарчовыя тавары будзе прадастаўляцца ветэранам ВАВ у "Кірмашы".

"На Нямізе" абяцаюць зніжкі ўсім. Да 10% — на халадзільнікі і маразільнікі "Атлант", тэлевізары і печы ЗВЧ "Гарызонт", брэсцкія газавыя пліты, да 30% — на абутак "Марка", да 45% — на трыкатаж "Світанка" і фабрыкі "8 Сакавіка". На акцыі прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі.

Цэлы шэраг вытворцаў — "Калінка", "Мінскі механічны завод ім. С. І. Вавілава УКХ" БелОМА і іншыя — праводзяць розныя акцыі са зніжэннем коштаў і ўручэннем падарункаў у фірменнай гандлёвай сетцы.

Акцыі і зніжкі на розныя групы харчовых тавараў таксама будуць у гандлёвых аб'ектах розных формаў уласнасці.

Тэги:
Распродажы, Зніжкі, Ветэраны, Дзень Перамогі, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы