Лукашэнка: 9 Мая - асаблівы для беларусаў дзень

© SputnikПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў пасля цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на Плошчы Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў пасля цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на Плошчы Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За некалькі секунд да выступлення прэзідэнта Беларусі ў храмах Мінска пачалі біць званы.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў пасля цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на плошчы Перамогі і разам з прысутнымі ў цэнтры Мінска ўшанаваў памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.

Дзень Перамогі ў Мінску-2017 – інфаграфіка Sputnik - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Месцы гулянняў і святочнага салюту з нагоды Дня Перамогі ў Мінску-2017

"У гісторыі нямала лёсавызначальных дат, але 9 Мая — асаблівы дзень", — заявіў беларускі лідэр, звяртаючыся да прысутных.

Лукашэнка асудзіў спробы перапісаць гісторыю.

"Мы не можам дапусціць і не перастанем схіляцца перад мужнасцю землякоў, якія прайшлі праз пякельны агонь вайны", — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы прызнаў, што чалавецтва апынулася каля небяспечнай рысы новай сусветнай вайны. Пагрозе, паводле яго слоў, падвяргаецца і Беларусь: у сумежных краінах назапашваюцца арсеналы, размяшчаюцца ваенныя базы, праводзяцца манеўры, з дапамогай пятай калоны адбываюцца спробы расхістаць сітуацыю ўнутры краіны.

"Асаблівую значнасць набываюць пільнасць і забеспячэнне бяспекі дзяржавы. Як зрэнку вока неабходна берагчы мір і згоду ў роднай хаце", — падкрэсліў прэзідэнт.

Стужка навiн
0