06:27 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяўчыны на роварах

Еўрасаюз выдасць беларускім веласепідыстам паўмільёна еўра

© Sputnik/ Евгения Новоженина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1901

За гэтыя грошы плануецца падлічыць колькасць веласіпедыстаў і палепшыць веласіпедную інфраструктуру.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Еўрапейскі саюз падтрымае грантам ў 560 тысяч еўра развіццё веласіпеднага руху ў Беларусі. Рэалізоўваць праект будуць Цэнтр экалагічных рашэнняў і Мінскае веласіпеднае таварыства.

Фінансаванне выдзелена Еўрасаюзам на развіццё веласіпеднай інфраструктуры — як у краіне ў цэлым, так і ў рэгіёнах. Мяркуецца, што дзякуючы падтрымцы ЕС павысіцца і эфектыўнасць арганізацыі транспартнай сістэмы.

Грант Еўрапейскага саюза беларускім веласіпедыстам складзе 560 тысяч еўра. У рамках праекта на веладарожках Мінска ўсталююць спецыяльныя лічыльнікі, з дапамогай якіх можна будзе даведацца аб дакладнай колькасці веласіпедыстаў — цяпер аматараў двухколавага транспарту перыядычна лічаць уручную валанцёры.

Таксама плануецца забяспечыць магчымасць перавозкі ровараў у грамадскім транспарце. Зараз гэта забаронена: па дзеючых правілах, везці ровар у аўтобусах і іншым транспарце нельга, нават пры ўмове куплі другога талона — за "буйнагабарытны прадмет".

Першыя крокі па рэалізацыі праекта ў падтрымку веласіпеднага руху будуць зробленыя ўжо сёлета.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы