15:34 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Удзельніца шоу Ты супер! беларуска Дар'я Чарнова

Куратар групы Дашы Чарновай: усе ва ўніверсітэце за яе заўзеюць

© Фото: PR-служба НТВ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!" (26)
6961

Даша Чарнова, удзельніца праекта "Ты супер!", вучыцца на першым курсе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. За яе заўзеюць не толькі аднакурснікі, але і куратар.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Куратар універсітэцкай групы Дашы Чарновай распавяла, што яна не толькі добрая студэнтка, але і рэдкая першакурсніца, якая ўжо мае планы на жыццё.

"Чула ад выкладчыкаў, што Даша адказная студэнтка. Уся наша кафедра яе падтрымлівае і жадае поспеху, сочым за яе перамогамі", — распавяла куратар Анастасія Пякарская.

Яна апісала Дашу як вельмі прыязную дзяўчыну і дадала — яна проста дзіўная.

"Калі сямнаццацігадовыя студэнты прыходзяць у ВНУ, у многіх з іх яшчэ няма пэўнай мэты. Але падчас першых куратарскіх гадзін, гутарак з псіхолагам я здзівілася, убачыўшы, што ў Дашы выбудаваная канцэпцыя жыцця. Многія чулі, што яна хоча адкрыць музычную школу для дзяцей-сірат. Далёка не ў кожнага сямнадцатігадовага чалавека ёсць настолькі пэўнае бачанне жыцця", — расказала педагог.

Зімой сярод першакурснікаў праводзіцца "бітва патокаў", і гэты конкурс па часе супаў з удзелам дзяўчыны ў конкурсе "Ты супер!". Так што прыняць удзел ва ўніверсітэцкім конкурсе не выйшла, але куратар упэўнены, што Даша праявіць сябе яшчэ не толькі на вялікай сцэне, але і на малой — у БДЭУ.

"Аднагрупнікі будуць заўзець за Дашу Чарнову ў прэс-цэнтры Sputnik", — расказала педагог.

Грандыёзны фінал вакальнага праекта "Ты супер!" пройдзе ў наступную пятніцу, 26 мая, у Крамлі. У якасці госці на фінальнае шоу запрошаная і другая канкурсантка з Беларусі, Анастасія Краўчэня.

Праект "Ты супер!" НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik даў шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікамі сталі 92 вакаліста з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Тэмы:
Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!" (26)

По теме

Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!"
Тэги:
конкурс, Музыка, "Ты супер", БДЭУ, НТБ (тэлеканал), Дар'я Чарнова, Масква, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы