Дом з вышыванкай упрыгожыў Мінск

© Photo : Twitter / Центральный район Дом з вышыванкай упрыгожыў Мінск
Дом з вышыванкай упрыгожыў Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Цэнтральным раёне горада Мінска з’явіўся шматкватэрны дом, які ўпрыгожаны нацыянальным арнаментам.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Адміністрацыя Цэнтральнага раёна горада Мінска размесціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Twitter фотаздымак дома з вышыванкай.

"9 чэрвеня па адрасе вул. Паўліны Мядзёлкі, 15 здадуць у эксплуатацыю жылы дом незвычайнай прыгажосці", — гаворыцца ў паведамленні.

Паўліна Мядзёлка ў 1913 годзе выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм'еры п'есы Янкі Купалы. У гісторыю беларускай культуры яна ўвайшла ў першую чаргу як выдатны педагог і аўтар мемуараў "Сцежкамі жыцця".

Стужка навiн
0