06:07 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Абітурыенты здаюць ЦТ

Мінадукацыі: ВНУ толькі вызначаюць кошт навучання

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
16 0 0

Уступная кампанія ў беларускія ВНУ пачнецца ўжо 12 чэрвеня, у гэты дзень стартуе здача цэнтралізаванага тэсціравання.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Установы вышэйшай адукацыі зараз фарміруюць кошт навучання на наступны навучальны год, паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Уступная кампанія ў беларускія ВНУ пачнецца ўжо 12 чэрвеня — стартуе здача цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), а праз месяц, 12 ліпеня, абітурыенты змогуць падаваць дакументы для навучання ва ўніверсітэтах, інстытутах і акадэміях.

Прыблізна палова ўсіх студэнтаў у Беларусі атрымліваюць платную вышэйшую адукацыю — і пакуль кошт навучання ў 2017-2018 навучальным годзе невядомы.

Як нагадалі Sputnik у Мінадукацыі, кошт навучання залежыць ад тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, а таксама тарыфаў на паслугі (работы, тавары) для юрыдычных асоб, у тым ліку на камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя.

"Зараз установамі адукацыі вядзецца работа па фарміраванню кошту навучання, вынікі якой будуць даведзеныя да грамадскасці", — распавялі Sputnik у міністэрстве.

Як нагадалі суразмоўцы Sputnik, летась кошт навучання быў ужо вядомы на момант падачы дакументаў у ВНУ.

"У любым выпадку — на момант заключэння дагавораў аб платнай падрыхтоўцы кошт павінен быць сфарміраваны", — заключылі ў Мінадукацыі.

Устаноўленыя летась кошты на атрыманне вышэйшай адукацыі вагаліся да чатырох тысяч рублёў за два семестры для беларускіх студэнтаў. Напрыклад, кошт навучання ў БНТУ складаў каля 2,2-2,5 тысяч рублеў, у БДУІР — каля 2-2,5 тысяч. Большасць ВНУ летась паднялі кошт навучання ў сярэднім на 5-10%. 

Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
Тэги:
Уступная кампанія, ВНУ, Вышэйшая адукацыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы