Cтудатрад БРСМ адправіўся на працу ў Польшчу

© PexelsСцяг Польшчы
Сцяг Польшчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У склад студатрада БРСМ, які на працягу месяца будзе працаваць на тэрыторыі Люблінскага ваяводства, увайшлі 10 навучэнцаў устаноў адукацыі Брэста.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Першы міжнародны сэрвісны студэнцкі атрад з Брэсцкай вобласці пачынае сёння работу ў Польшчы, паведаміў афіцыйны сайт "БРСМ".

У склад студатрада, які на працягу месяца будзе працаваць на тэрыторыі Люблінскага ваяводства, увайшлі 10 навучэнцаў устаноў адукацыі Брэста. Хлопцы будуць занятыя на перапрацоўцы гародніны і садавіны.

Цацачны самазвал - Sputnik Беларусь
Самазвал "Палессе" стаў цацкай года ў Польшчы па версіі дзяцей

"Магчымасць працаўладкавання за межамі Беларусі з'явілася дзякуючы заключэнню дамовы аб узаемадзеянні паміж Брэсцкім абкамам БРСМ і польскім таварыствам "Модус Аперандзі". Супрацоўніцтва ажыццяўляецца пры падтрымцы Бяльскага павета і Саюза сельскай моладзі Польшчы", — адзначылі ў БРСМ.

У вольны час для берасцейцаў арганізуюць экскурсіі па гістарычных мясцінах. З польскай моладдзю яны сустрэнуцца ў таварыскіх матчах па валейболе і футболе, правядуць сумесныя інтэлектуальныя конкурсы і віктарыны.

За мяжой студатрады рэгіёну будуць працаваць аж да канца верасня. Усяго ў трэцім семестры ў краіне-суседцы плануецца працаўладкаваць каля 500 маладых людзей. У цяперашні час фармуюцца сэрвісныя, будаўнічыя і сельскагаспадарчыя атрады. Найбольшую актыўнасць праяўляюць юныя жыхары Брэста, Баранавічаў, Пінска, Столінскага раёна. Згодна з дамоўленасцямі, юнакі і дзяўчаты будуць працаваць у Тэрэспалі, Бяла-Падлясцы, Янув-Падляскім, Варшаве, Адамава, Мендзыжец-Падляскім.

Стужка навiн
0