18:37 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Чарга на цэнтралізаванае тэставанне

ЦТ па рускай мове здадуць у Беларусі ў сераду

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Здаваць цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове захацелі 75,4 тысячы абітурыентаў.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове адбудзецца ў сераду ў беларускіх пунктах правядзення ЦТ, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.

ЦТ — неабходны этап паступлення ў ВНУ для большасці абітурыентаў. У панядзелак адбылося тэставанне па беларускай мове, а ў сераду ў Беларусі пройдзе самы масавы экзамен — па рускай.

Здаваць ЦТ па рускай мове ў 2017 годзе захацелі 75,4 тысячы абітурыентаў — практычна ў два з паловай разы больш, чым па беларускай. Дарэчы, тэставанне па адной з дзяржаўных моў з'яўляецца абавязковым для ўсіх у Беларусі.

Пачнецца цэнтралізаванае тэставанне ў 11:00, на напісанне заданняў абітурыентам адводзіцца дзве гадзіны. З сабой у пункты правядзення ЦТ можна браць толькі пропуск на тэставанне, пашпарт і чорную гелевую ручку. Усе астатнія прадметы, у тым ліку і мабільныя тэлефоны, прыйдзецца пакінуць перад уваходам у аўдыторыю.

Тэги:
ВНУ, Цэнтралізаванае тэставанне, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы