02:58 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Рэгістратура мінскай паліклінікі

Мінскія паліклінікі ствараюць свае call-цэнтры

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Чыноўнікі будуць сачыць за аб'ёмам званкоў і тым, як рэгістратары адказваюць на пытанні пацыентаў.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Кол-цэнтры з'явяцца ў паліклініках Мінска, распавёў журналістам у сераду кіраўнік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка. 

Зараз мэрыя разглядае магчымасць стварэння як call-цэнтраў з аўтаматычнай сістэмай дазвону, так і цэнтраў прафілактыкі захворванняў. Аднак пакуль гэта ўсё — толькі планы.

"Мы маем намер удасканаліць працу рэгістратур, разглядаем магчымасць навучання спецыялістаў і закупкі спецыяльнага абсталявання, якое дазваляе ўпарадкаваць званкі", — распавёў кіраўнік камітэта аховы здароўя.

Са слоў чыноўніка, колькасць званкоў і якасць адказу на іх будзе адсочвацца для наступнага прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а самім рэгістратарам правядуць трэнінгі па стасунках з пацыентамі.

Калі з'явяцца кол-цэнтры ў паліклініках Мінска — пакуль не вядома: для гэтага камітэт пасля вывучэння ўсіх нюансаў будзе запытваць вылучэнне дадатковых фінансавых сродкаў.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы